Фільм “Канцэрт жыцця” цяпер пабачаць і ў вёсцы Курашэва
“Канцэрт жыцця” – дакументальны фільм, рэжысёрам якога з’яўляецца наш рэдакцыйны калега Мікола Ваўранюк, як і „Падляшскі канцэрт пажаданняў” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя, пра які распавядае фільм, здабывае ўсё больш прыхільнікаў. З моманту беластоцкай прэм’еры ў верасні фільм ужо змаглі пабачыць жыхары Гайнаўкі, Шчытоў і Дубіч Царкоўных. У бліжэйшую нядзелю фільм “Канцэрт жыцця” змогуць паглядзець жыхары вёскі Курашэва, што ў гміне Чыжы на Гайнаўшчыне.
Рэжысёр фільму Мікола Ваўранюк спадзяецца, што пасля паказу адбудзецца дыскусія:
– Для людзей, якія нешта робяць, заўсёды важна пачуць меркаванне, пачуць шматгалоссе ў пэўнай справе. Гэта заўсёды вучыць аўтараў ці то артыкулаў, ці то фільмаў, ці то рэпартажаў. Непасрэдны кантакт са слухачом, з гледачом, з чытачом заўсёды важны. Ведаем гэта асабліва мы, якія працуем у сродках масавай інфармацыі, якія жывем і жывімся кантактам з людзьмі.
Паказ фільму “Канцэрт жыцця” Міколы Ваўранюка ў вясковай святліцы ў Курашэве адбудзецца ўжо бліжэйшую нядзелю. Пачатак а 13-ай гадзіне. У паказе прымуць удзел рэжысёр фільму Мікола Ваўранюк, а таксама нашыя рэдакцыйныя калегі, вядучыя „Падляшскага канцэрту пажаданняў” – Валя Лаеўская і Анна Шайкоўская.
Беларускае Радыё Рацыя