Фільм пра Ежы Навасельскага прадставілі ў Беластоку



Некаторыя ягоныя працы з падляшскіх цэркваў былі дадзеныя, некаторыя замаляваныя, яшчэ іншыя ніколі не паўсталі хоць былі праекты. Гаворка пра Ежы Навасельскага выдатнага мастака, які вызначыў у дваццатым стагоддзі адзін з кірункаў іконапісання. Пётр Лазовік зрабіў дакументальны фільм пра мастака і ягоныя сувязі з Падляшшам.

Стэфан Пэрхановіч, аператар:

Я мала ведаў пра мастацтва Навасельскага перад тым, як пачаў здымаць фільм. Што ён даволі кантраверсійны, што ягонага мастацтва не прынялі на Падляшшы. Перш за ўсё таму, што ён пераўзыходзіў сваю эпоху.

Пётр Лазавік, рэжысёр:

Ён быў неверагодным чалавекам, выдатным тэолагам, публіцыстам, іканапісцам, мастаком — чалавекам, якога было не адно аблічча. Ён быў інтэлектуалам высокага палёту.

Міхал Каліна:

Я ўпершыню мог убачыць усе пералічаныя цэрквы на Падляшшы, дзе ён нешта рабіў.

Паводле канцэпцыі Ежы Навасельскага пабудаваны сабор Святой тройцы ў Гайнаўцы, у Гарадку можна пабачыць яго паліхромі, след пакінуў таксама на Грабарцы. Усе гэтыя месцы і гісторыю творчасці Ежы Навасельскага пазнаем у трыццаціхвілінным дакументальным фільме Пётра Лазовіка «Па слядах майстроў. Навасельскі на Падляшшы».

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя