Фільм пра „Радыё Рацыя” трапіў на „QL film festival”
Фільм нашага рэдакцыйнага калегі Радэка Дамброўскага на чарговым фестывалі. На гэты раз ён трапіў у фінал „QL film festival”, які праходзіць у горадзе Забжэ.
„Ці слухалі вы?” – гэта дакументальная стужка ў якой Радэк Дамброўскі паказвае феномен „Падляшскага канцэрта пажаданняў” на „Беларускім Радыё Рацыя” і яго слухачоў:
Стужка будзе прэзентавана ў катэгорыі аматарскае кіно „QL film festival” у горадзе Забжэ.
Нядаўна гэты фільм атрымаў вылучэнне на Міжнародным фестывалі незалежных фільмаў „Publicystyka 2014” у горадзе Кендзежын Козле.
Беларускае Радыё Рацыя
