Фільм «Сейбіт» Юрыя Каліны атрымаў чарговую ўзнагароду
Дакументальны фільм «Сейбіт» у рэжысуры Юрыя Каліны, зняты для тэлевізіі «Белсат», атрымаў статуэтку Залатога Каперніка і ўзнагароду Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы на прайшоўшым у Варшаве фестывалі Адукацыйных фільмаў EDUKINO.
У абгрунтаванні журы фестывалю падкрэсліла вялізнае значэнне адукацыйнай дзейнасці галоўнага героя фільму Дарафея Фіёніка і ягонай жонкі, а таксама жаданне перадаць традыцыі маладому пакаленню беларускай меншасці ў Польшчы.