Фільм Юрыя Каліны “Сярожа” паказалі ў Гайнаўцы
Вялікую зацікаўленасць выклікаў у падляскай Гайнаўцы фільм Юрыя Каліны “Сярожа”. Паказ прайшоў у мясцовым доме культуры ў межах вечарыны, якую наладзіла мясцовае аддзяленне праваслаўнага брацтва Кірылы і Мяфодзія. Як кажа рэжысёр Юры Каліна, фільм ды яго герой – Сяргей Нічыпарук, беларус з Падляшша, сталіся ўступам да пазнейшай дыскусіі на тэму “выклятых жаўнераў”.
Юры Каліна:
– Поўная зала ў Гайнаўскім доме культуры сведчыць, што людзі хочуць паглядзець гэты фільм. Такіх запрашэнняў у нас вельмі многа. І я, там дзе магу, езджу, але шкадую, што польскае публічнае тэлебачанне пасля паказу на “Белсаце”, гэта было 10 студзеня, не паказала гэтага фільму, хаця б у Беластоку.
Фільм “Сярожа” можна будзе пабачыць таксама ў чацвер 10 сакавіка ў Доме культуры ў Бельску Падляскім. Пачатак а 18-й гадзіне па польскім часе. Уваход вольны.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара