Фінал ІІ Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
У гэтую суботу нас чакае фінал ІІ Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
24 чэрвеня 2023 г. (субота) супольна будзем сьвяткаваць Купальле!
Нас чакае вогнішча, вянкі, радасьць, лета ды фінал Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ на пляжы ў Бандарох!
Ужо з 16:00 нас чакаюць майстар-клясы:
– купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай
– традыцыйныя крайкі зь Ірынай Мазюк
– падляскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай
– выцінанка
– традыцыйныя інструмэнты (дуда, ліра ды іншыя)
– майстар-клясы беларускіх традыцыйных танцаў
– супольна запляцём вянкі і развучым купальскія песьні. А на Кірмашы Творцаў купіце файныя традыцыйныя рамесьніцкія вырабы ды паласуецеся прысмакамі ад мясцовых гаспадынь да традыцыйнага купальскага „крупніка” – пітнога мёду з дадаткамі спэцыяў, атуленага крыштальным і моцным дарам пушчы Наеўшыся, прыбраўшыся і падмацаваўшыся пушчанскім напоем рушым у супольныя танцы і сьпевы!
У Вялікім Фінале прымуць удзел:
– Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных
– „Чырвоныя Шпількі”
– „Журавінкі”
– ZHRAJA
– Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
– Сьпеўны гурт з Дабрывады
– „Беларускі цуд” (Літва)
– Капэля „Колісьнія” (Беларусь)
– Miareža (Беларусь)
– Hajda Banda / Гайда банда
Апрача танцаў і сьпеваў нас чакаюць традыцыйны купальскі карагод і сьпевы ля вогнішча! Можна таксама ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.
Падрабязьней на сайце tutaka.org, профілях у сацыяльных сетках Фонду ды падзеі на Facebook.
Граем з SONCAHRAJEM разам! На ўсе мерапрыемствы бярыце з сабою кошыкі для супольнай бяседы!
Уваход на фэстываль бясплатны!
SONCAHRAJ – гэта даніна памяці мінулым пакаленьням, але і натхненьне для сучаснасьці. Запрашаем!
Арганізатар: Фонд TUTAKA
Галоўны партнэр: Гміна Міхалова
Партнэры: Гмінны Асяродак Культуры, Спорту і Адпачынку ў Дубічах Царкоўных, Цэнтр Культуры і Адпачынку ў Супрасьлі, Гмінны асяродак культуры ў Міхалове, Цэнтр Лякальнага Прадукту – Саколе, Infinity Group, Беластоцкі лялечны тэатр. Суфінансаваньне задачы ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў рамках праекту “Сьпеўны сход”.
Фэстываль суфінансуецца Амбасадай Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве
Медыя-партнёры: KulturaLudowa.pl, Pismo Folkowe, Polskie Radio Białystok, TVP Białystok, , Gazeta Współczesna, Kurier Poranny, Radio Akadera, Gazeta Wyborcza, TV Podlasie, TVK Hajnówka, Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва”, Беларускае Радыё Рацыя, TV Белсат, Грамадзка-культурніцкая кампанія „Будзьма беларусамі”, партал „MostMedia.io”