Фінал Вялікага Аркестру Святочнай Дапамогі



Цягніком з Беластока да станцыі Валілы. Такая нагода здараецца толькі ў час фіналу Вялікага Аркестру Святочнай Дапамогі.

kubek 1 druk

 

Таксама сёлета па закрытай ад многіх гадоў чыгуначнай лінні  паедзе пяты раз запар цягнік Аркестра. Ад’езд у нядзелю 11 студзеня ў 9.45 з беластоцкага вакзала. Квіток – мінімум 20 злотых. Цягнік з году ў год карыстаецца што раз большай папулярнасцю, кажа каардынатар Вялікага Аркестру ў Беластоку Марцін Адам Врубель:

– У гэтым годзе мы замовілі ад рэгіянальных перавозак два вялікія вагоны, без праблем там размесціцца каля 600 чалавек, а калі трэба, то і да тысячы. Для жыхароў Валілаў таксама будзе магчымасць праехаць гэтым цягніком да Сокала Беластоцкага. Удзельнікаў чакаюць гарачыя пачастункі і добры адпачынак.

Усе сабраныя грошы з квіткоў пойдуць на медыцынскае абсталяванне для ратавання жыцця дзяцей і сталых людзей. Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі зайграе сёлета ўжо 23 раз. Грошы на медыцынскую дапамогу будуць збіраць па ўсёй Польшчы і не толькі. У Валілах імпрэза пачынаецца ў 11.30. Зайграюць калектывы “Зорка”, “Нэвэр” і “Вена”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота mmkrakow.pl