Фінальны канцэрт Вялікага аркестра святочнай дапамогі



У Польшчы праходзіць адна з самых вялікіх дабрачынных акцый года – фінальны канцэрт Вялікага аркестра святочнай дапамогі. На працягу дня 120 тысячаў валанцёраў збіраюць грошы на вуліцах польскіх гарадоў, а ўвечары ў Варшаве вядомыя музыкі ладзяць канцэрт. Грошы, сабраныя падчас акцыі, ідуць на закуп медыцынскага абсталявання для дзіцячых шпіталяў. Сёлета фонд «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» збірае грошы на апаратуру, неабходную для дапамогі неданошаным дзецям. Летась асноўнай мэтай збору сродкаў быў закуп кардыялагічнай апаратуры. Вялікаму аркестру ўдалося сабраць 100 мільёнаў злотых.

Вялікі аркестр святочнай дапамогі ладзіць дабрачынны збор грошай у другую нядзелю студзеня. Акцыі праходзяць ужо на працягу 26 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя