Фонд «Акно на ўсход» і ваявода Падляшскі падарылі 60 школьных ранцаў дзецям з Беларусі ды Украіны
Фонд «Акно на ўсход» сумесна з ваяводам Падляшскім Богданам Пашкоўскім зладзілі дабрачынную акцыю да пачатку новага навучальнага года.
У будынак ваяводскай управы былі запрошаныя ў госці школьнікі малодшых класаў з Беларусі ды Украіны, якія воляй лёсу аказаліся далёка ад Радзімы і гэты навучальны год пачнуць у школах Беластока. А для гэтага ваявода і прадстаўнікі фонду ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі ім школьныя ранцы даверху запоўненыя рознымі канцылярскімі прыладамі ды іншым, што спатрэбіцца ў навучальным працэсе.
Кажа ваявода Падляшскі Богдан Пашкоўскі:
Такім чынам беларускім ды ўкраінскім школьнікам было раздадзена 60 заплечнікаў, поўных школьнымі канцылярскімі прыладамі. Акрамя каштоўных падарункаў, школьнікі атрымалі ад арганізатараў дабрачыннай акцыі таксама пажаданні поспехаў у новым навучальным годзе.
Беларускае Радыё Рацыя