Фонд „Беларусы ў Лодзі” запрашае на сустрэчу
На сустрэчу з нагоды ўручэння і серыі лекцый лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру ў бібліятэку „Вольнасць” запрашаюць ужо заўтра, 10 снежня, прадстаўнікі фонду „Беларусы ў Лодзі”.
Для беларусаў гэтая прэмія вельмі важная, паколькі праваабаронца Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, знаходзіцца за кратамі ўжо амаль 17 месяцаў праз надуманыя рэжымам Лукашэнкі прычыны, адзначыў адзін з арганізатараў сустрэчы Мікалай Лабковіч:
– Спадар Алесь Бяляцкі і ўсе каманды праваабарончага цэнтру „Вясна” зрабілі ўсё магчымае, каб абараніць грамадства ад шаленства і парушэнняў правоў чалавека. Нарэшце іх дзейнасць узнагароджана самай выбітнай прэміяй. Упэўнены, што лекцыя, якую будзе праводзіць ягоная жонка – спадарыня Наталля, будзе мець вялікую карысць.
Мерапрыемства пачнецца а 12:30 па адрасу: plac Wolnosci 4. Папярэдняй рэгістрацыі не патрабуецца.
Беларускае Радыё Рацыя