Фонд „Новая Воля” ладзіць дабрачынны баль
Фонд „Новая Воля”, які ладзіць майстар-класы заняткавай тэрапіі для невылечна хворых, ладзіць дабрачынны баль. Увесь даход ад яго будзе прызначаны на дапамогу падапечным установы.
Фонд дзейнічае пры праваслаўным прыходзе Нараджэння Іаана Хрысціцеля ў Новай Волі, што на Беласточчыне, настаяцелем якога з’яўляецца айцец Яраслаў Шчэрбач. Паводле яго словаў, сродкі сабраныя падчас мерапрыемства пойдуць на дзейнасць арганізацыі:
– Гэта рэабілітацыя інвалідаў. Ужо дзявяты год праводзім майстар-класы па заняткавай тэрапіі для інвалідаў. На сёння ў нас трыццаць асобаў. Апрача сталай дзейнасці фонду пад нашай апекай таксама знаходзяцца тыя, хто патрабуе пастаяннай апекі.
Падчас дабрачыннага канцэрта выступіць мясцовы беларускі калектыў „АS”. Фонд таксама падрыхтаваў аўкцыён, дзе сярод іншага, можна будзе набыць вырабы ўдзельнікаў майстар-класаў. Дабрачыннае мерапрыемства адбудзецца 15 лютага ў гатэлі “Leśny” у Беластоку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя