Фонд «Польза» пакажа спектакль пра міграцыю «Перажытае»
19-га студзеня а 16-й і 20-га студзеня ў 17-й фонда «Польза» запрашае ўсіх у Ліцэй №7 Беластоку, дзе прадставіць моладзевы спектакль «Перажытае» пра праблемы міграцыі.
Кажа рэжысёрка спектакля, дырэктарка фонду «Польза» Дар’я Шыдлоўская:
-Запрашаем усіх на спектакль, які называецца «Перажытае», які пастаўлены з моладдзю ад 14 да 18 гадоў з Беларусі, Украіны, а таксама Польшчы. Усё самі зрабілі – і сцэнар, і рэжысуру. Спектакль пра міграцыю. Мы хацелі паказаць тыя сітуацыі і эмоцыі, якія перажыла моладзь падчас міграцыі.
Падчас спектакля маладыя акцёры будуць размаўляць на чатырох мовах: беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай. Спектакль адбудзецца ў межах праекту «Мультыкультурная школа», які фінансуецца Ісландыяй, Ліхтэнштэйнам і Нарвегіяй з фондаў ЕЭЗ у межах праграмы «Актыўныя грамадзяне – Рэгіянальны фонд».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота фонду «Польза»