Фонд POLZA у Беластоку запрашае на летнія заняткі для дзяцей і дарослых
18 гадоў таму
Фонд POLZA запрашае дзяцей і дарослых на псіхалагічныя кансультацыі і арт-заняткі ў Беластоку ў летні час у межах праекта «Сіла ў адзінстве 2023». Кажа прэзідэнт фонда POLZA Дар’я Шыдлоўская:
– «Сіла ў адзінстве 2023» – гэта псіхалагічны праект, скіраваны на жанчын, для падтрымкі жанчын і дзяцей, а таксама скіраваны на індывідуальныя кансультацыі.
Заняткі праходзяць у Цэнтры сацыяльнай актыўнасці па вуліцы Святога Роха, 3. Акрамя гэтага для дзяцей і моладзі даступныя групы настольных гульняў і прагляду кіно на польскай мове. Заяўкі на ўдзел неабходна дасылаць у фонд POLZA на электронную пошту: [email protected].
Беларускае Радыё Рацыя