Фонд «Тutaka» правядзе дэкламатарскі конкурс
Фонд «Тutaka», які дзейнічае на Беласточчыне, пачынае здзяйсняць сваю праграму на новы 2022 год. Сёлета Фонд пашырыць сваю дзейнасць. Да ранейшых фестываляў далучацца новыя мерапрыемствы.

Кажа кіраўнік Фонду Павел Станкевіч:
– Будзем абвешчаць дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых. Фінал гэтага конкурсу будзе адбывацца 21 лютага, гэта дзень роднай мовы. Але этапы конкурсу пачнуцца раней. І конкурс будзе адкрыты для ўсіх, любы жадаючы можа ўзяць у ім удзел. Першая частка будзе ў фармаце анлайн. А пазней запросім фіналістаў, каб ў лялечным тэатры паспрабавалі свае сілы.
Сярод планаў Фонду «Тutaka» – правядзенне музычнага фестывалю Абуджаных «Тutaka» ў Гарадку і бардаўскага фестывалю ў Бельску Падляшскім. Але, як паведаміў Павел Станкевіч, у фармат гэтых фестываляў плануецца ўнесці змены.
Беларускае Радыё Рацыя
