Фонд «Тutaka» запрашае на фінал дэкламатарскага конкурсу
Падыходзіць да завяршэння беларускі дэкламатарскі конкурс, які ўпершыню праводзіць Фонд «Тutaka» на Беласточчыне. На першай фазе конкурсу журы разглядала запісы канкурсантаў. А вось фінал пройдзе ў жывым фармаце ў Беластоцкім лялечным тэатры.

Кажа кіраўнік Фонду Павел Станкевіч:
– Фінал гэтага конкурсу будзе адбывацца 21 лютага, гэта Дзень роднай мовы. Запросім нашых фіналістаў, каб у Лялечным тэатры паспрабавалі свае сілы. І тут таксама будзе журы, у тым ліку гэтае журы будзе складацца з гарадзенскіх актораў.
У фінал дэкламаторскага конкурсу прайшлі 20 чалавек у трох узроставых катэгорыях. Урачыстая імпрэза пройдзе 21 лютага ў Беластоцкім Тэатры Лялек па вуліцы Каліноўскага, 1. Пачатак а 16-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя
