Фонд «Вакно на Усход» віншуе з Калядамі і Новым годам



Арыгінальным спосабам павіншаваў сваіх падапечных з Калядамі і Новым годам Фонд «Вакно на Усход», офіс якога знаходзіцца ў Беластоку. У гэтым дапамаглі вучні беластоцкіх школ.

Кажа кіраўнік Фонду Павел Міцкевіч:

– Мы папрасілі вучняў беластоцкіх школ, каб яны зрабілі паштоўкі. Многія беларускія сем’і, якія год таму прыехалі ў Беласток, затым раз’ехаліся па розных гарадах Польшчы. І гэтае дзеянне з нашага боку паказвае, што мы іх памятаем, і мы гэтыя паштоўкі, якія падрыхтавалі беластоцкія вучні, на гэтыя святы рассылаем.

Цэнтр падтрымкі іншаземцаў у Беластоку пры Фондзе „Вакно на Усход” існуе 13 гадоў. За гэты час Фонд дапамог натуралізвацца ў Польшчы дзясяткам тысяч эмігрантаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя