Фонд Villa Sokrates запрашае на выставу ў Крынкі



Карціны Лукаша Патэльчыка, гэта своеасаблівыя паэмы пра майстэрства бачання і ўспрымання рэчаіснасці. Яны ўвабралі ў сябе ўзоры рамантычнага мастацтва, сучаснай камерцыйнай графікі, як і дасягненні групы „Ładnie” якая працягвае майстэрскія прыёмы Рыхтэра. На першы погляд – змрочная палітра амаль гатычных пейзажаў супастаўляецца дзеля кантрасту з простымі, графічнымі формамі, якія разбураюць нашыя візуальныя звычкі. Многія з ягоных прац пакідаюць нас ва пэрцэпцыйнай „падвешанасці”.

Тое, што закрытае, змагаецца за ўвагу з тым, што закрывае. У творчасці мастака, тое, што найбольш вабіць і зацікаўляе, гэта спосаб якім простыя графічныя элементы ажыўляюць даследаванне пейзажу ў яго класічным разуменні. Гармонія прыроды разбураная творчым прыёмам мастака, пазбаўленыя рэальнасці партрэты начнога неба, ці двайная перспектыва скарыстаная ўнутры аднаго кадру, памнажаюць эстэтычныя адчуванні, якія з’яўляюцца ў нас ад кантакту з творчасцю Патэльчыка.

Лукаш Патэльчык нарадзіўся ў Польшчы ў 1986 годзе. Скончыў Мастацкую Акадэмію ў Гданьску на факультэце жывапісу. Жыве і працуе ў Варшаве.

lukaszpatelczyk.com

Больш інфармацыі па спасылцы ў Facebook:

facebook.com/FundacjaVillaSokrates

Уваход бясплатны