Фонд Villa Sokrates запрашае на XVI ТРЫЯЛОГ у Крынках



У якасці лейтматыву і вядучай тэмы сёлетняга XVI “Беларускага Трыялогу” прапануецца “Тутэйшасць”. Якраз у гэтыя дні спаўняецца 93-ы гады з часу завяршэння Янкам Купалам яго п’есы пад загалоўкам “Тутэйшыя”. Чатыры гады таму, калі Сакрат Яновіч святкаваў сваё 75-годдзе, у Крынках адбылася пастаноўка гэтага спектаклю у выкананні актораў Гарадзенскага лялечнага тэатра…

11864819_902199716492432_6915689000795904408_o

«Тутэйшыя» становяцца неверагодна актульнымі у наш час. Гэта тычыцца і Беларусі, і Падляшша. Тутэйшасць – гэта спрадвечная, беларуская праблема з самаідэнтыфікацыяй…

Кажа старшыня Фонду Villa Sokrates Павел Грэсь:

Вельмі важна, што мы можам тэму нашай „тутэйшасці” параўноўваць з „тутэйшасцю” ў іншых краінах, бо відавочныя гэтыя праблемы, якія, напрыклад мы тут маем. З такімі ж самымі праблемамі змагаюцца дзеячы культуры, пісьменнікі, мастакі ў іншых краінах. І гэтаю думаю вельмі важнае, каб мы пра тое сказалі.

«Тутэйшасць» – гэта дасканалая нагода, каб сабе самому адказаць на пытанне: хто я? Чаму беларусы дагэтуль пазбягаюць нацыянальнай ідэнтыфікацыі, задавальняючыся эрзацам «тутэйшасці»?

Праграма субота, 22 жніўня

ДЫСКУСІЯ. Каўказская сінагога – вул. Ю. Пілсуцкага 5 мадэратар: Мікалай Ваўранюк

Блок: культура 10:00 – 11:30 Анда Ротэнбэрг (PL), Юрка Хмялеўскі (PL), Міхал Анемпадыстаў (BY)

Блок: літаратура 12:00 – 13:30 Міхал Андрасюк (PL), Ян Каміньскі (PL), Віктар Сазонаў (BY)

Блок: палітыка 14:30 – 16:00 Алесь Бяляцкі (BY), Антон Мірановіч (PL), Марыюш Машкевіч (PL)

МАСТАЦТВА 17.00 Галерэя Крынкі – вул. Ю. Пілсуцкага 6 Дамінік Лейман (PL) «Grodzenie” Марыюш Таркавян (PL) «Krynki – obrysowane”

МУЗЫКА 18.00 – 22.00 Алея пры Каўказскай сінагозе Ультрамарын (UA), Агата (BY), Вагоновожатые (UA)

пятніца – субота, 21-22 жніўня

мовазнаўчыя і шаўкаграфічныя семінары 10:00 – 18:00, Гмінны асяродак культуры ў Крынках – вул. Гродзеньска 7. Агата Барова

XVI Трыялог праводзіцца пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства Галоўны арганізатар: Фонд Villa Sokrates Партнёры: Гарадская ўправа ў Крынках, Беларускі інфармацыйны цэнтр Спонсары: Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства Медыяльныя патранаты: Беларускае Радыё Рацыя, Gazeta Wyborcza Уваход бясплатны!

Беларускае Радыё Рацыя