Фонд “Вільна Білорусь” перадаў прадуктовыя наборы для сем’яў загінуўшых добраахвотнікаў ва Украіне
31 сям’я з Марыўпаля, у якіх загінуў на вайне член сям’і, у тым ліку і беларускія добраахвотнікі, і якія маюць у сям’і больш за двух дзяцей, атрымалі прадуктовыя наборы ды наборы для дзяцей пад елку ад дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь”.

Кажа кіраўнік фонду Аляксей Францкевіч:
– У нас з’явілася такая магчымасць даць сем’ям харчовыя наборы, а таксама дзіцячыя падарункі для дзяцей, каб яны атрымалі хоць нешта, каб было ў іх крыху радасці. А самае галоўнае – каб сем’і беларускіх герояў ведалі, што пра іх хтосьці клапоціцца, неабыякавы, ім дапамагае. Гэта патрэбна рабіць, шанаваць памяць герояў. Патрэбна не забывацца на сем’і беларускіх герояў, якія загінулі. Патрэбна дапамагаць і самім беларусам, як ва Украіне, так і ў Беларусі.
Нагадаем, што і беластоцкі хаб „Новая Зямля” да 24-га снежня збірае ад ахвотных падарункі для дзяцей ва Украіне. Таксама да 12-га снежня можна паспець здаць грашовыя сродкі для падтрымкі беларускіх ваяроў Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна, якія змагаюцца ва Украіне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота фонду “Вільна Білорусь”
