Фонду дапамогі дзецям Гарадзеншчыны 20 гадоў



Фонду дапамогі дзецям Гарадзеншчыны 20-ць гадоў. За гэты час было зладжана шмат мерапрыемстваў, праектаў на карысць польскай меншасці ў Беларусі. Усё пачалося з арганізацыі вакацый для групы польскіх дзяцей з Гарадзеншчыны, з часам быў створаны Дом Палоніі ў Жыткеймах, дзе кожнае лета адпачывалі некалькі дзясяткаў дзяцей з Беларусі.

Кажа старшыня фонду Рафал Церняк:

– Мне здаецца, што найважнейшай рэччу з’яўляецца тое, што ў нас атрымлівалася не толькі дапамагаць палякам з Беларусі, дзецям з Беларусі, але і пра Беларусь было вядома ў Польшчы таксама дзякуючы нам.

Зараз з Фондам дапамогі дзецям Гарадзеншчыны ў Беластоку супрацоўнічае больш трох дзясяткаў валанцёраў. Галоўнай задачай на гэты год з’яўляецца рамонт Дому Палоніі і арганізацыя Фестывалю Дзён крэсовай культуры і традыцыйнага Казюковага кірмашу.

Беларускае Радыё Рацыя