Фотафакт: падбіты расейскі танк у Вільні
У Вільні ўсталяваны ля Кафедральнай плошчы расейскі танк выклікае ў людзей шмат розных эмоцый. Сярод іх і агрэсію, бо знаходзіліся тыя, хто клаў да яго, як да помніка, кветкі, што выклікала ў шматлікіх жыхароў горада непаразуменне і агіду. На гэтай падставе нават завязваліся канфлікты і бойкі.
Але ў асноўным людзі яго ўспрымаюць як экспанат і на фоне яго фатаграфуюцца.
Беларускае Радыё Рацыя