Фотафакт: Плот ад жыхароў менскай Плошчы Перамен каля лавы Перамен ў Беластоку
Падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку была створана памятная інсталяцыя.

Пасля мітынгу копія плота менскай Плошчы Перамен была перададзена на захаванне рэгіянальнаму медыя MOST.
Кажа прадстаўнік ініцыятывы Руслан Кулевіч:
– Прапанавалі сюды, бо больш няма ў Беластоку такога месца, дзе можна было б захоўваць такія вось рэчы. Я вельмі цешуся, што наш каворкінг стаў менавіта такой кропкай, куды людзі прыходзяць і з навінамі, і па дапамогу, і ствараюць вось такі музей. Спадзяюся, што ніякіх праблем не будзе.
Копія плота менскай Плошчы Перамен была створана падчас акцыі ў Беластоку адным з жыхароў легендарнай вуліцы і суседам Рамана Бандарэнкі. Пабачыць фрагмент плоту можна каля лавы Перамен у дворыку медыя MOST па вуліцы Сенкевіча 44.

Беларускае Радыё Рацыя
