У Беластоку абвешчаны фотаконкурс „Як змянілася падляшская вёска?”



Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства ладзіць фотаконкурс прысвечаны еўрапейскім інвестыцыям. Арганізатары чакаюць фотаздымкі вынікаў праектаў рэалізаваных за сродкі з еўрапейскай праграмы развіцця вёскі, кажа віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Мечыслаў Башка:

– Конкурс мы абвясцілі, каб даведацца, што найлепш служыць жыхарам: пакой адпачынку, дзіцячая пляцоўка, ці ўпарадкаванне тэрыторыі. Фотаздымкі з апісаннем інвестыцыі просім падаваць у Маршалкоўскую ўправу, каб пахваліцца, што найлепш выглядае.

У конкурсе могуць паўдзельнічаць усе жыхары Падляшша. Конкурсныя працы можна дасылаць да 30 лістапада. Пераможцаў конкурсу чакаюць планшэты ды смартфоны. Больш інфармацыі на сайце wrotapodlasia.pl

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя