Фотапраект „Горад СОНца” Артура Клінава ў Беластоку
Фотапраект “Горад СОНца”, мастака і літаратара Артура Клінава, які прысвечаны Менску, прадставілі ў Беластоку. На здымках можна пабачыць вобраз утапічнага горада.
Як тлумачыць Артур Клінаў, “Горад СОНца” – гэта праект, які рабіўся цягам 3-х гадоў:
– Каб адзняць Менск, яго трэба пільнаваць, чакаць момант, калі ён адкрыецца. Здымак на тым жа самым месцы, але ў іншы час будзе абсалютна ніякі. Можа быць раз на дзень, у пэўную хвіліну гэта месца можа табе адкрыцца, і гэты здымак будзе класны.
Мастак, літаратар і галоўны рэдактар часопіса “pARTizan” Артур Клінаў выступіў з лекцыяй перад студэнтамі. Дзякуючы ўзнагародзе варшаўскага ўніверсітэта ім Льва Сапегі ён праводзіць лекцыі ва ўніверсітэтах, дзе расказвае пра беларускае сучаснае мастацтва.
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:
Выставу “Менск. Горад СОНца” можна паглядзець у будынку ўніверсітэта (Świerkowa 20).
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя