Фотавыстава Анатоля Гладышчука адкрылася ў музеі малой радзімы ў Студзіводах



Там, дзе Пульва і Лясная ўпадаюць у Буг” – першая выстава фотаздымкаў Анатоля Гладышчука адкрылася ў музеі малой Айчыны ў Студзіводах.

Паўвекавыя вандроўкі па Берасцейшчыне далі мажлівасць увекавечыць на фотаздымках будынкі, краявіды Берасця, ягоных жыхароў. Многіх людзей і некаторых будынкаў з тых, якія калісьці трапілі ў аб’ектыў аўтара выставы, сёння ўжо няма.

– Гэтай мой аўтапартрэт. Вельмі важны здымак. Я яго сам зрабіў у парку Нямцэвічаў. Гэта той дуб, які помніць Нямцэвіча. Там засталіся нейкія помнікі, то там, то гэтам, нейкія сляды, але ёсць яшчэ і жывая гісторыя, і я хачу расказаць, каб гэта засталося. Я б вельмі хацеў, каб такія помнікі прыроды засталіся ў нас. Дрэва бярэ сокі з зямлі, а зямля дае нам божы свет. А рэчкі, гэта нашыя крывяносныя сасуды. Гэта не проста вось рака. А тут іх многа, і яны ўсе тут разам.

Адкрыццё фотавыставы Анатолія Гладышчука “Там, дзе Пульва і Лясная ўпадаюць у Буг” прымеркаванае да Дзён славянскай культуры і пісьменнасці ў Бельску. Пазнаёміцца з фотаздымкамі можна ў музеі малой Айчыны ў Студзіводах.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя