Фотавыстава Еўрапарламента: Хочам, каб еўрапейцы лепш зразумелі беларусаў



Польскі офіс Еўрапарламенту прэзентаваў віртуальную фотавыставу “Беларусь: марш свабоды”.

Кажа каардынатарка тэматычных кампаній Бюро Еўрапейскага Парламента ў Польшчы Ева Міхноўская:

 -Мы, як Бюро Еўрапарламенту ў Польшчы, вырашылі, што варта наблізіць выставу да палякаў, і не толькі палякаў, бо выстава таксама выстаўляецца ў іншых краінах ЕЗ. Гэтая выстава – сведчанне тых спраў, якія распачалі беларусы ў мінулым годзе.  

 Азнаёміцца з выставай “Беларусь: марш Свабоды” можна на сайце  віртуальнай галереі VIRTURAMA.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: virturama.pl , Андрэя Лянкевіча, Дар’і Буракінай