Фотавыстава, прысвечаная дзейнасці беларускай дыяспары ў Беластоку
Год змаганняў беларусаў за межамі Беларусі не прайшоў дарма. І хаця рэжым у Беларусі не змяніўся, як сапраўдны еўрапейскі народ беларусы паказалі свае мажлівасці ў абароне дэмакратыі і правоў чалавека. Менавіта пра гэта распавядае новаадкрытая фотавыстава ў самым цэнтры Беластоку пад назвай «У беларусаў ёсць голас».

Пра хаду арганізацыі выставы падчас урачыстага адкрыцця распавёў актывіст фонду-арганізатара выставы «Беларусь 2020» Дзяніс Бондараў:
– Цэлая каманда была – 8 чалавек. Тут і аўтары здымкаў, некаторыя будуць аўтарамі ў будучыні. Гэта людзі з нашай суполкі, з нашай дыяспары. Галоўная думка выставы такая, што мы разам. Гэта аматарскія здымкі. Нашае першае вялікае мерапрыемства.
РР: Сярод арганізатараў выставы пазначаны гарадскія ўлады. Як яны ўвогуле паставіліся да такой выставы, і ці запланаваны на будучыню яшчэ якія мерапрыемствы?
Дзяніс Бондараў: Падтрымалі нас – і на словах, і не толькі на словах. Прадстаўнікі ўладаў былі сёння на адкрыцці. З аднаго боку, не хачу іх перахваліць. Але з другога боку, робяць усё, што патрэбна. Мне падабаецца такая праца.
Марына Ляшчэўская, старшныя фундацыі «Беларусь 2020»: Шмат фотаздымкаў, якія мне падабаюцца. Шмат фотаздымкаў, якія абуджаюць у ва мне ўспаміны, як там усё было, як адбываліся нашы акцыі.
РР: Якая акцыя была самая спрэчная, на вастрыні, можа былі нейкія сумневы: рабіць – не рабіць?
Марына Ляшчэўская: Не, не было такіх. Заўжды мы рабілі акцыі з такой мэтай, што іх трэба рабіць. Не было сумненняў. Зараз гляджу – і ўспаміны адны.
Цалкам матэрыял:
Выстава, прысвечаная дзейнасці беларускай дыяспары ў Беластоку за апошні год, пад сімвалічнай назвай «У беларусаў ёсць голас», будзе даступная для публічнага агляду ля сценаў архіву на беластоцкім Пляцы Касцюшкі да 3 снежня ўключна.





















Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
