Фотавыставу Наталлі Дораш “Карані” пакажуць у Беластоку
Гэты фотапраект утрымлівае больш за 70 здымкаў, зробленых цягам апошніх 10 гадоў у ваколіцах Гародні.
Адкрыццё выставы адбудзецца 5 студзеня ў прасторы “МедыяПорт Беларусь у Беластоку”, па адрасе Sienkiewicza, 44. Пачатак імпрэзы а 18.30.