Французская культура завітала ў Гайнаўку
У Гайнаўскім доме культуры паказалі французскае кіно і прайшоў канцэрт песень Эдзіт Піяф. Канцэртную праграму пад назвай “Клара сустракае Эдзіт” паказала французская акцёрка і спявачка Клара Гмітэр.
“Дні французскай культуры арганізуем у Гайнаўцы ўпершыню,” – кажа суарганізатар Дарыюш Скібінскі з культурнага аб’яднання “Паштоўка”:
– Маем валанцёрку з Францыі, якая скончыла акадэмію мастацтваў. Ніколі не было дзён французскай культуры ў Гайнаўцы, таму і ўзнікла такая ініцыятыва. Чаму не? Гэта зусім іншае – трошкі кіно, трошкі нажыва. Таму файна.
Арганізатары запрашаюць у Гайнаўскі дом культуры таксама сёння, 20 сакавіка. У 12 гадзін тут зможам паглядзець мультыплікацыйны фільм, у 15:00 – камедыю, і ў 19:00 – французскую драму. Уваход на ўсе паказы бясплатны.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара