Прэм’ер Францыі прызнаў, што тэрактаў можна было пазбегнуць



Прэм’ер-міністар Францыі Мануэль Вальс прызнаў, што ў працы спецслужбаў па супрацьдзеянні тэрарызму былі дапушчаныя памылкі, адзначыўшы, што на працягу трох дзён загінулі 17 чалавек.

Выступаючы ў эфіры тэлеканалу BFM, ён сказаў, што французскаму ўраду неабходна прааналізаваць гэтыя падзеі.

7 студзеня ў Парыжы пры нападзе на сатырычны часопіс «Шарль Эбдо» загінулі 12 чалавек, у тым ліку восем журналістаў.

Падазраваныя ў тэракце браты Саід і Шэрыф Куашы былі забітыя ў пятніцу ў французскім горадзе Дамартэн-ан-Гоэль, дзе яны ўзялі закладніка. Падчас паліцэйскага штурму закладнік быў вызвалены. У пятніцу ж на ўсходзе Парыжа загінулі чацвёра з васьмі закладнікаў, захопленых у габрэйскай краме ў раёне Вэнсэн. Нападнік Амэдзі Кулібалі быў забіты падчас паліцэйскай аперацыі. У чацвер у Парыжскім прыгарадзе Монруж невядомы застрэліў супрацоўніцу паліцыі.

Як адзначаюць інфармацыйныя агенцтвы, некаторыя экспэрты ў галіне бяспекі лічаць, што напад на сатырычны часопіс «Шарль Эбдо» можна было б прадухіліць, калі б сілы бяспекі ўзмацнілі сачэнне за братамі Куашы. Французскаму ўраду было вядома, што двое ўваходзілі ў радыкальную ісламісцкую групоўку і, знаходзячыся ў Емэне, кантактавалі з актывістамі «Аль-Каіды на Аравійскай паўвыспе».

* * *

Браты Саід і Шэрыф Куашы забітыя падчас штурму друкарні ў горадзе Дамартэн-ан-Гаэль на паўночным усходзе ад Парыжа. Закладнік, якога ўтрымлівалі браты Куашы, вызвалены і знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе AFP.

0901zak4

Тэрарыст Амедзі Кулібалі, які захапіў закладнікаў у кашэрнай краме ў парыжскім раёне Порт-дэ-Вінсэн, забіты падчас штурму будынка.

Пасля штурму кашэрнага супермаркета аказалася, што загінулі чацвёра закладнікаў, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў французскай паліцыі.

0901zak5

* * *

Вядома, што ў гарадку Дамартэн-ан-Гаэль браты Куашы трымаюць пяцёх закладнікаў, у тым ліку дзіця. Гэтых французаў алжырскага паходжання падазраюць у расстрэле 12-ці журналістаў выдання Шарлі-Эбдо.

Перадае карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя з Парыжу Ганна Мордань:

 – Паводле апошніх звестак сітуацыя з тэрарыстамі, якія здзейснілі напад на рэдакцыю газеты Шарлі-Эбдо не змяінілася. Два з іх, якія ўцяклі ў мястэчка ў гадзіне дарогі ад Парыжу на паўночны усход, надалей зачыненыя ў адным са складаў. Паліцыя мае тэлефонную сувязь з тэрарыстамі, яны заяўляюць, што хочуць стаць мучанікамі за сваю справу, за рэлігію. Гэты горад, у якім яны знаходзяцца ачэплены паліцыяй, праваахоўнікаў на месцы ўсё больш. Нагадаю, што трэці мужчына сам аддаўся ў рукі паліцыі. Таксама ісламісты, якія ўчора ў прыгарадзе Парыжу паранілі двух чалавек (адна з іх, жанчына-паліцыянтка, памерла), хутчэй за ўсё з’яўляюцца знаёмымі тэрарыстаў. Той тэрарыст, які ўзяў закладнікаў у кашэрнай краме, і надалей знаходзіцца там. Ва ўсім Парыжы праваахоўнікі ўзмацнілі кантроль за значнымі турыстычнымі кропкамі, грамадскімі ўстановамі. Гучаць паліцэйскія сірэны. У цэнтры Парыжу адчуваецца вельмі напружаная атмасфера.

У той жа час ва ўсходнім Парыжу чарговы нападнік узяў некалькі закладнікаў і забарыкадаваўся ў кашэрнай краме. Ён патрабуе вызвалення братоў Куашы, і абяцаў забіваць закладнікаў у тым выпадку, калі паліцыя пачне штурм будынка, дзе знаходзяцца браты. У Парыжы – хаос, паведамляюць некаторыя СМІ.

7776152280_le-gign-et-le-raid-sont-mobilises-autour-de-l-entreprise-ou-sont-refugies-les-freres-kouachi

FRANCE-ATTACKS-CHARLIE-HEBDO-SHOOTING

7776156208_le-peripherique-parisien-est-bloque-dans-les-deux-sens

7776156880_le-peripherique-parisien-est-coupe

Фота rtl.fr