#FreeViasna ў Вільні



Акцыя салідарнасці #FreeViasna прайшла ў Вільні. Яе ўдзельнікі трымалі партрэты сямі зняволеных прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра “Вясна”.

„Вясна? Я знаёма з гэтай арганізацыяй даўно, але вядома, вельмі шмат працы ёй падкінулі выбары 2020 года, хоць у Беларусі і без таго з правамі чалавека было вельмі шмат праблем”.

„У 17 годзе, калі былі маршы нетунеядцаў мяне затрымлівалі, і Вясна мне дапамагала ў вырашэнні прававых пытанняў”.

„Зараз Вясна патрабуе нашай падтрымкі!”.

Любыя акцыі ў падтрымку палітвязняў маюць сэнс хаця б таму, што яны прыцягваюць увагу грамадскасці да тых праблем, што ёсць у Беларусі, адзначыла праваабаронца “Вясны” Алена Маслюкова:

„Чым больш людзей будзе ведаць пра гэтыя праблемы ў Беларусі, тым хутчэй заходнееўрапейскае грамадства саспее да разумення таго, што не можа быць так, каб у 21 стагоддзі ў цэнтры Еўропы краіна Беларусь з абсалютна еўрапейскімі каштоўнасцямі знаходзілася ў руках дыктатара”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” 17 верасня запусціў кампанію салідарнаасці #FreeViasna. У гэты дзень роўна год таму затрымалі каардынатарку валанцёрскай службы “Вясны” Марфу Рабкову. Пасля гэтага за краты трапілі яшчэ шэсць прадстаўнікоў арганізацыі, сярод іх — валанцёры Андрэй Чапюк з Менску і Таццяна Ласіца з Рэчыцы.

Беларускае Радыё Рацыя