Фундацыя „Вакно на Усход” падтрымае грашыма беларускіх бежанцаў у Польшчы
Цэнтр падтрымкі іншаземцаў у Беластоку пры фундацыі „Вакно на Усход” існуе 12 гадоў. Назапашаны вопыт дае магчымасць аказваць якасную комплексную дапамогу іншаземцам з легалізацыяй і адаптацыяй у Польшчы.
Масавы пераслед мірных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь і вялікая колькасць мігрантаў прывялі да таго, што з 1 кастрычніка цэнтр займаецца выключна беларусамі. А з бягучага тыдня распачаў збор заявак на фінансавую грашовую дапамогу. Кажа дырэктар Цэнтру падтрымкі іншаземцаў у Беластоку Павел Міцкевіч:
– У межах праграмы дапамогі беларусам фундацыя „Вакно на Усход” запускае адзіную свайго кшталту на дадзены момант у Польшчы праграму аднаразовай фінансавай дапамогі беларусам, якія павінны былі пакінуць сваю краіну. Гэта будзе фінансавая матэрыяльная дапамога. На гэтую дапамогу могуць разлічваць усе грамадзяне Беларусі, якія ў сувязі з пераследам, або падазрэннем у пераследзе, пераехалі ў Польшчу ад траўня 2020 года.
Заяўкі на матэрыяльную дапамогу можна падаць да 23 лістапада. Падрабязную інфармацыю пра фінансавую дапамогу можна атрымаць у кансультантаў фундацыі з 8.00 да 21.00 па польскім часе штодзённа. Тэлефоны кансультантаў даступныя на сайце фонда belostok.pl.
Фундацыя „Вакно на Усход” ул. Ciepła 40 оф. 15 15-472 Беласток
|+48| 85 661 09 33 |+48| 794 414 631 пасля 16:00 і ў выходныя
https://www.facebook.com/groups/1206668729532350/
Беларускае Радыё Рацыя