Габрэйскія могілкі ў Орлі з адмысловай маркіроўкай Нацыянальнага інстытута спадчыны



Габрэйскія могілкі XIX стагоддзя ў Орлі былі пазначаны ў рамках праграмы Нацыянальнага інстытута спадчыны, фінансаванай Міністэрствам культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту. Такім чынам будуць пазначаны ўсе габрэйскія некропалі ў краіне, паведамляе radio.bialystok.pl.

Цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі прайшла ў чацвер (23 верасня) на могілках Орлі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, мясцовай супольнасці, рэлігійнай габрэйскай абшчыны, а таксама Музея гісторыі польскіх габрэяў POLIN.

„Трагічны лёс, які напаткаў польскіх грамадзян габрэйскай нацыянальнасці, паўплываў і на месца правядзення рэлігійнага культа. Габрэйскія могілкі ў многіх месцах Польшчы „адзіны матэрыяльны след прысутнасці габрэйскай абшчыны ў пэўных месцах і, вядома, носьбіт памяці”, – сказаў падчас цырымоніі намеснік міністра культуры Яраслаў Селін. „Таму наш галоўны абавязак – гарантаваць, каб гэтыя могілкі і гэтыя месцы паважаліся, як і шануюцца святыя месцы ўсіх рэлігій”, – дадаў ён.

Дырэктар музея POLIN Зыгмунт Стэмпіньскі нагадаў пра вялікае значэнне габрэйскіх могілак для габрэйскай абшчыны. „Габрэйскі некропаль быў краевугольным каменем кожнай супольнасці”, – адзначыў Стэмпіньскі.

На могілках у Орлі ўсталяваны памятны камень з дошкай у форме мацэвы. Побач з інфармацыйным надпісам была выкарыстана сучасная форма ў выглядзе знака QR, які адсылае на больш шырокае апісанне некропаляў на сайце zabytek.pl.

fot. Edyta Wołosik