«Габрэйскія могілкі, як біблейная аповесць»
У Музеі ў Ратушы ў Бельску Падляшскім прайшла сустрэча з Янам Мацееўскім з Музея ў Тыкоціне на тэму «Габрэйскія могілкі, як біблейная аповесць». На яго думку – гаворачы пра сімвалічную арнаментыку яўрэйскіх надмагілляў, можна лепш зразумець юдаізм.
Ян Мацееўскі:
— Гэтыя сімвалы перш за ўсё звяртаюць нас да біблейскіх падзеяў. Калі мы ходзім па габрэйскіх могілках, можам распавядаць біблейскія прытчы. Там не паказаныя людзі, але можна заўважыць выявы звяроў: алень, леў, арол.
На рэштках гэбрайскіх могілак у Бельску Паддляшскім можна ўбачыць сімвал зоркі Давіда. Веды пра габрэйскія могілкі можна таксама пашырыць дзякуючы фотавыставе «Засталіся толькі мацэвы» аўтарства Гжэгажа Петрашэка, якая будзе працаваць ў музеі ў Ратушы яшчэ да канца красавіка.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі