Гагатуха не гагоча



Трэ­ці ты­дзень за­пар у сва­ёй фе­лье­тон­най част­цы зноў зга­даю пра над­вор’е. Про­ста для са­мо­га ся­бе і па­мя­ці чы­та­чоў вы­ра­шыў за­пі­саць тое, што па­да­ры­ла нам ма­ці-на­ту­ра 1 сту­дзе­ня, з 6 па 8 ды 13 і 14 чыс­ла гэ­та­га ме­ся­ца. За­ста­ло­ся яш­чэ па­на­зі­раць і за­пі­саць, што зда­рыц­ца ме­на­ві­та ця­гам свя­та Хрыш­чэн­ня Гас­под­ня­га ці Трох Ка­ра­лёў, зна­чыць ці ад­веч­на прас­лаў­ле­ныя «краш­чэн­скія ма­ра­зы», ня­гле­дзя­чы на цал­кам во­сень­ска-вес­на­вое за­раз спа­лу­чэн­не, сплы­вуць з ма­роз­най тэм­пе­ра­ту­рай на Пад­ляш­ша і чар­го­вы раз да­ка­жуць пры­нам­сі пра Бо­жы ка­лян­дар і прыз­на­кі па­ра­да­ку ў ат­мас­фер­ных фран­тах ха­лод­на­га і цёп­ла­га па­вет­ра. Бо ж і тут, га­во­ра­чы най­п­рас­цей, за­раз поў­ная не­раз­бя­ры­ха.

Але па чар­зе. Дзень і пят­ніч­ны Шчод­ры ве­чар, Га­га­ту­хай ці Ма­лан­кай яш­чэ ў на­шым на­ро­дзе зва­ныя, ака­заў­ся про­ста лі­ста­па­даў­скім днём з пра­ліў­ным даж­джом, пас­ля яко­га не толь­кі не ха­це­ла­ся вы­соў­ваць нос з ха­ты, але і пра­па­да­ла ах­во­та да лю­бой на­ва­год­няй гуль­ні па ста­рым, юлі­ян­скім ка­лен­да­ры. Ад­ным сло­вам, асо­бы з па­вы­ша­най ме­тэ­а­па­тыч­най ураж­лі­вас­цю ў гэ­ты ве­чар у боль­шас­ці вы­пад­каў бы­лі для сва­іх пар­т­нё­раў, ці кам­па­ньё­наў быц­цам тыя за­ра­джа­ныя нер­ва­мі мі­ны, якія толь­кі ча­ка­лі сва­ёй па­ры, каб узар­вац­ца і не­га­тыў­най энер­ге­ты­кай спа­ра­лі­за­ваць сва­іх су­бя­сед­ні­каў. От та­бе і ма­еш на­ва­год­ні баль ці доў­га­ча­ка­нае хат­няе за­стол­ле. Пі­шу пра та­кія эмо­цыі та­му, што ўжо ў су­бот­ні ста­ры Но­вы год, він­шу­ю­чы і ат­рым­лі­ва­ю­чы він­ша­ван­ні і па­жа­дан­ні па тэ­ле­фо­не ад сва­іх сяб­роў і зна­ё­мых, на пы­тан­не як ім гу­ля­ла­ся ў гэ­тую ноч, ад­каз­ва­лі ча­ста «лепш да­вай за­бу­дзем­ся», або «ня­ма пра што га­ва­рыць».

Ну што ж, та­ды за­ста­ва­ла­ся жа­даць ім жыц­ця ў зда­роўі і без тых нер­ваў, што не толь­кі пры­га­жос­ці шко­дзяць, але і на­пэў­на за­бі­ра­юць цэн­ныя дні з на­ша­га ка­лен­да­ра жыц­ця. Для іх усіх, але і кож­на­му з нас па­а­соб­ку баль­за­мам для ва­чэй і наст­рою бы­ло на­пэў­на на­ва­год­няе над­вор’е. Не ве­даю як бы­ло ў ін­шых кут­ках Пад­ляш­ша, але ў Бе­ла­сто­ку су­бо­та бы­ла па-сап­раў­д­на­му вес­на­вой — над­звы­чай цёп­лай і со­неч­най. Ад­ным сло­вам, во­сень і вяс­на про­ста ска­са­ва­лі зі­му. І ка­лі ўя­віць са­бе тра­ды­цый­ныя ка­ляд­ныя воб­ра­зы, дзе цёп­ла ап­ра­ну­тыя ка­ля­доў­ш­чы­кі ў ка­жуш­ках з гвяз­даю ў тра­ску­чым ма­ро­зе і па снеж­ных су­мё­тах ван­д­ру­юць і спя­ва­юць на ра­дасць Гас­под­нюю, то не бы­ло ані­я­кай маг­чы­мас­ці па­ба­чыць та­кую кар­ці­ну ў зі­мо­вым ан­ту­ра­жы. Бо ж пра­па­лі та­кія зі­мы, а ка­ля­доў­ш­чы­кі, на жаль, ві­даць пе­ра­ста­лі на­ра­джац­ца і жыць у та­кім све­таў­я­лен­ні.

У гэ­тую ноч, поў­ную жар­таў, ва­раж­бы, фо­ку­саў, не ста­ла ў нас пад­лет­каў, ма­ла­дзіц і ма­ла­дзё­наў, за які­мі за­ста­ва­ла­ся пра­ва на бес­па­ка­ра­ную гуль­бу — ча­сам на­ват вель­мі гру­бую і не та­кую аж да кан­ца бяс­печ­ную. Бо дзе ж тут вы­сы­паць по­пе­лам тую прас­ла­ву­тую сцеж­ку па сне­зе па­між ся­дзі­ба­мі хлоп­ца і дзяў­чы­ны, якія за­ка­ха­ныя ў са­бе? Із­ноў ня­ма тых дзяў­чат і хлоп­цаў, а за­мест сне­гу ат­ры­ма­лі мы толь­кі дождж і ба­ло­та. Зняць сла­ву­тыя брам­кі і ва­ро­ты так­са­ма ня­ма ка­му, а за­раз яны ў боль­шас­ці вы­пад­каў не драў­ля­ныя, толь­кі жа­лез­ныя і цяж­кія. Та­му на­ват ах­вот­ныя да та­ко­га сім­ва­ліч­на­га жар­ту ўдаў­цы ці ўда­ві­цы дзе­ля ўспа­мі­наў сва­ёй ма­ла­дос­ці не ў змо­зе зняць та­кое ўстрой­ства. Пуль­нуць ва­ро­ты не­каль­кі мет­раў да­лей не пад сі­лу ма­ла­дым гас­па­да­рам, а што та­ды ка­заць пра іх­ніх дзя­ду­ляў. Гі­сто­рыі з ва­за­мі, сан­ка­мі на стрэ­хах і шклом на ко­мі­не гу­чаць за­раз як ра­ска­зы з дру­гой цы­ві­лі­за­цый­най пра­сто­ры. А і ко­ні звя­лі­ся ра­зам са сва­ім гас­па­да­ра­мі, ады­ходз­чы ў кра­і­ну веч­нас­ці са сва­і­мі ін­дзей­скі­мі, ма­гіч­ны­мі за­мо­ва­мі і се­на­кос­ны­мі лу­га­мі. Пра ва­раж­бу вя­сель­на­га ха­рак­та­ру пры­хо­дзіц­ца ўжо за­быц­ца, а ва­ра­жыць та­ды толь­кі апош­нім вя­ско­вым ста­ра­жы­лам, як доў­га ка­му прый­дзец­ца жыць так­са­ма апас­на, бо мож­на вык­лі­каць гнеў Бо­жы і д’я­баль­скую ра­дасць.

Ад­ным сло­вам пад­ляш­ская дэ­маг­ра­фіч­ная праб­ле­ма не даз­ва­ляе на­ват раз у год усім нам па­га­га­таць на поў­ны рот.

Яў­ген Ва­па, „Ніва” № 4, 2023 год