35-ыя „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” (абноўлена)



Прайшоў першы дзень конкурсных праслухоўванняў у межах фестывалю “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”.

Пяць хароў з Падляшша ды два з Беларусі паказалі сябе ў час першага дня конкурсных праслухоўванняў у саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы, што на Падляшшы. “Наш хор сягае да традыцыі даўняй царкоўнай музыкі,” – кажа кіраўнік хору “Аксіос” Ірына Філімовіч:

– Імкнемся выкарыстоўваць і выконваць усе спевы, карані якіх вельмі глыбокія і старажытныя. Асабліва візантыйскія. Бо, як вядома, візантыйская традыцыя – гэта наша карэнная праваслаўная традыцыя. На конкурсе быў прадстаўлены рэпертуар богаслужбовых спеваў. Тут і класіка: Чайкоўскі, Лідкоўскі, – а таксама візантыйскія богаслужбовыя спевы, сярод якіх, напрыклад, “Святы Божа”.

У сераду, 11 траўня, апрача польскіх, можна будзе пачуць украінскі хор ды два беларускія – узорны хор “Купалінка” дзіцячай школы мастацтва ў Кобрыні ды менскі маладзёвы хор “Віссон”. Пачатак конкурсу ў  15 гадзін.

[Not a valid template]

9 траўня пачаўся фестываль царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы, што на Падляшшы. “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” сёлета паходзяць 35 раз. Працягнецца фестываль да суботы, 14 траўня.

Першым адбыўся канцэрт Маскоўскага хору кансерваторыі ім. Чайкоўскага. Усіх прысутных у гайнаўскім саборы Святой Тройцы прывітаў Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава:

— Пачынаючы фестываль мы інаўгуруем містычную літургію, спеў — гэта найцудоўнейшая форма духоўнай радасці, якую чалавек можа праявіць пры дапамозе царкоўнага спеву, якія спалучае чалавека з ягоным Творцам — Богам.

Ужо сёння, а 15 гадзіне па польскім часе ў гайнаўскім саборы пройдзе першы з чатырох дзён конкурсных праслухоўванняў. Сярод 7 выступоўцаў апынуліся два беларускія хоры: сынковіцкі «Аксіос» ды дзіцяча-моладзевы «Благовест» з Берасця.

[Not a valid template]

„Сёлета сярод 32 хароў маем шмат прадстаўнікоў Беларусі,” –  кажа дырэктар фэсту айцец Міхал Негерэвіч:

Усіх было больш за 30. Мы проста не мелі магчымасці ўсіх прыняць. Бо тады б можна было рабіць фестываль беларускіх хораў. Таму прынялі хароў 6-7 з розных катэгорый. Тут і прыхадскія, і прафесійныя, і акадэмічныя хоры. Спадзяюся, Беларусь вылучыцца ў гэтым фестывалі.

 Праграма ды іншыя падрабязнасці на сайце festiwal.cerkiew.pl.

DSC_1783

DSC_1792

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара