Гайнаўка – апошні прыпынак „Wertepu”



Па Падляшшы завяршыўся XI Міжнародны тэатральны фестываль „Wertep”. Мерапрыемства наведала Стары Двор, Нараўку, Бельск-Падляшскі, Дубічы Царкоўныя, Кляшчэлі, ды Гайнаўку. Публіка пабачыла спектаклі ў выкананні актораў з Польшчы, Украіны, Італіі і Іспаніі.

„Wertep ужо за намі, але ўжо рыхтуем чарговае мерапрыемства”, – кажа мастацкі дырэктар Міжнароднага тэатральнага фестывалю „Wertep” Дарыюш Скібінскі:

– Гэта будзе першы ў Польшчы тэатральны кірмаш. Будзем цэлы трэці тыдзень верасня – гэта будзе Гайнаўка, Броўск і Белавежа. Гэта будзе ладзіцца супольна з Генеральнай дырэкцыяй дзяржаўных лясоў. Польскія тэатры прыедуць сюды, каб паказваць свае спектаклі, каб людзі, якія гэтым займаюцца, ведалі, што ёсць у Польшчы.

Гэта будзе таксама добрая нагода пазнаёміцца з агульнапольскай тэатральнай сцэнай.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя