„Гайнаўка-Камянец. Знаёмімся і рэкламуем”
Жыхары горада Камянец з беларускага боку і жыхары горада Гайнаўка з польскага звязалі культурныя аспекты з рэкламнымі і гістарычнымі з дапамогай сучасных тэлекамунікацыйных тэхналогій. На тэрыторыі памежжа завершана рэалізацыя міні-праекта „Гайнаўка-Камянец. Знаёмімся і рэкламуем”.
Асноўнай мэтай праграмы стала прэзентацыя рэгіёна як месца для адпачынку і кантакта з прыродай, гісторыяй і культурай, адзначыў кіраўнік берасцейскага сакратарыяту праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча–Беларусь–Украіна 2007-2013 Максім Алданаў:
– Усе ведаюць абласныя гарады, але што датычыць невялікіх населеных пунктаў, ведаюць можа быць дзве славутасці, якія вядомыя ўсім, як Камянецкая вежа ў Камянцы. Але тое, што ў Камянцы шмат месцаў, якія варта паглядзець, якія варта прасоўваць і паказваць турыстам, пра стварэнне рэкламных матэрыялаў, брашур, альбомаў з фотаздымкамі, якія б дазволілі ўбачыць унікальнасць абодвух рэгіёнаў Гайнаўкі і Камянца.
Акрамя сусветна вядомых месцаў можна наведаць яшчэ шмат не менш цікавых куткоў у Беларусі і затрымацца ў Камянцы не толькі на паўтары гадзіны на экскусію ў Белай вежы, але і правесці там з карысцю ўсе выходныя, падагульніў Максім Алданаў.
Беларускае Радыё Рацыя