Гайнаўка сабрала аматараў творчасці Акуджавы



Другі Міжнародны фестываль бардаўскай песні імя Булата Акуджавы сабраў у Гайнаўцы на Падляшшы ўдзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Расеі.

DSC00766

Госцей і адной з арганізатараў фестывалю з’яўляецца Вольга Арцімовіч-Акуджава, жонка выбітнага барда. Яна прыняла ўдзел таксама ў адкрыцці памятнай шыльды каля дуба памяці Булата Акуджавы, які год таму ўдзельнікі першага фестывалю пасадзілі ў гайнаўскім гарадскім парку. У суботу 11 ліпеня ў амфітэатры прайшоў фінальны канцэрт і былі названыя лаўрэаты.

Кажа адна з удзельніц – Кацярына Варкалава з Менску:

Булат Акуджава, мне здаецца, ніколі не згубіцца, бо гэта вялікая паэзія, і шмат кінафільмаў, у якіх гучаць песні Акуджавы, яны таксама ўвайшлі ў гісторыю.

Паэтка Ксенія Полцева з Масквы:

Мы працягваем традыцыі паэтычнай песні Булата Акуджавы ў Расеі, бо пішам вершы, пішам музыку і гэта можна назваць паэтычнай песняй і сучаснай аўтарскай песняй.

Першае месца прысуджана Марце Фітоўскай з Патэнгова.

Другое месца падзялілі Ізабэла Шафраньская з Паўлам Сакалоўскім з Беластоку і менскі дуэт Вадзіма Мазецкага і Сяргея Антонава.

Трэцяе месца прысуджана адразу тром выступоўцам: Кацярыне Варкалавай з Менску, Юліце Ваврэшук з Гайнаўкі і Вераніцы Ендрысін і Мартыне Еліце з Мыславіц.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам аўдыёрэпартаж з фестывалю прагучыць у ранішнім эфіры нашага радыё ў панядзелак 13 ліпеня.

[Not a valid template]

Фота Хрыстафора Ангельчыка