Гайнаўка запрашае на „Rockowisko”
У Гайнаўцы адчуюць рок-атмасферу. Набліжаецца сёмы Фестываль „Rockowisko”. Заўтра, 25-га ліпеня, у Гарадскім амфітэатры выступяць гурты, якія запрэзентуюць цяжкую па стылі музыку.
Падрабязней пра сёлетняе “Rockowisko” распавядае арганізатар мерапрыемства Тамаш Ціханюк:
– Фестываль стартуе ўжо ў 13 гадзін з конкурснай часткі. Бяруць удзел 10 гуртоў з Польшчы і 2 з Беларусі. Пасля конкурснай часткі выступяць лаўрэаты папярэдніх гадоў і чатыры запрошаныя зоркі. Вельмі прыемна будзе пабачыць на фестывалі ўсіх фанаў рок-н-рола і цяжкай музыкі. Прыязджайце ў Гайнаўку і будзем разам да глыбокай ночы!
У мінулым годзе адным з перамрожцаў конкурснай часткі фестывалю стаў берасцейскі гурт „Сцяна”. У якасці мінулагодніх пераможцаў выступяць таксама гурты: „Othermind” ды „Secesja”. Уваход на канцэрты – бясплатны.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
