Гайнаўская моладзь змагалася за экалогію
Чатыры пачатковыя школы Гайнаўкі спаборнічалі ў мясцовым амфітэатры ў час міжшкольнага эка-турніру. Ад вучняў патрабаваліся веды пра экалогію, мастацкія ды спартовыя здольнасці. Гэта была галоўная частка ўжо восьмага “Экалагічнага фэсту”, які арганізуе бургомістр горада і фонд “Яны гэта мы”. Самай экалагічнай стала пачатковая школа №3, з якой і настаўніца беларускай мовы Марыя Крук:
-Мы ўжо чацвёрты раз запар перамагаем. У нашай школе вельмі здольныя дзеці. Мы хочам, каб наша Гайнаўка, наша Зямля была чыстая і мы маглі здарова жыць, здарова вучыцца. Экалагічная адукацыя ў нас ёсць на кожным уроку: і на матэматыцы, і на польскай мове, і на беларускай.
У час “Экалагічнага фэсту” прайшлі таксама майстар-класы па экалагічных тэмах, збіралася сапсаваная і непатрэбная электратэхніка.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара