Гайнаўскі белліцэй адкрыў свае дзверы наведвальнікам
Ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы правеў «Дзень адкрытых дзвярэй».
Штогадовая рэкламная акцыя школы — гэта не толькі спосаб паказаць сябе, але таксама магчымасць заахвоціць да паступлення ў беларускі ліцэй вучняў з розных гімназіяў горада і павета.
Настаўнікі, іншыя працаўнікі ўстановы ды вучні распавялі пра спецыфіку школы, прадставілі адукацыйную прапанову, адбыліся мастацкія паказы падрыхтаваныя ліцэістамі. Сярод наведвальнікаў была моладзь з комплексаў школ у Нараўцы, ды ў Дубічах Царкоўных, якія распавялі нам пра ўражанні ад пабыўкі ў гайнаўскай школе:
— Для мяне беларуская мова мая родная мова і гэта мяне прыцягвае ў гэтую школу.
— Я яшчэ не ведаю, бо толькі пачынаю выбіраць. Усё мне падабаецца толькі я крыху баюся іспыту па беларускай мове. Але тут вучацца мае знаёмыя і не наракаюць, а кажуць, што тут файна.
— Добрая школа, мой брат тут вучыўся, сястра, тут добрая прыязная атмасфера.
Цяпер у Комплексе школаў з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы праходзяць візіты зацікаўленай моладзі і іх бацькоў. Дні адкрытых дзвярэй будуць праходзіць да 4 сакавіка.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара