„Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі 2019”



У сераду, 8 траўня, а 16-й гадзіне ў  Саборы святой Троіцы пачаліся конкурсныя праслухоўванні XXXVIII Міжнароднага фестывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”.

У першы конкурсны дзень сваё майстэрства прадставілі 9 хораў з Польшчы і Беларусі.

* * * 

У Гайнаўцы пачынаюцца конкурсныя слуханні фестывалю царкоўнай музыкі.

Напярэдадні фестываль быў урачыста адкрыты, на яго прыбыла шмат пачэсных гасцей. У іх ліку дзяржаўны сакратар прэзідэнцкай канцылярыі міністр Адам Квяткоўскі, еўрадэпутат прафесар Караль Карскі, падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі.

Падчас малітвы біскуп гайнаўскі Павел зачытаў зварот да гасцей і ўдзельнікаў фестывалю ад мітрапаліта Савы, дзе падкрэсліў важнасць фестывалю і падзякаваў прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе за патранат над фестывалем.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота festiwal.cerkiew.pl