Гайнаўскія вязні стварылі спектакль



Вязні следчага ізалятара ў Гайнаўцы паказалі спектакль “Лодкі”. Гэта вынік іх мастацкага супрацоўніцтва з дырэктарам тэатру “Дэлікатэс” Віктарам Маліноўскім ды Фондам “Яны гэта Мы”, які вядзе працу з вязнямі ўжо дзесяты год.

Тэкст сцэнарыя, песні ды музыка былі створаныя самімі вязнямі.

Кажа дырэктар следчага ізалятара ў Гайнаўцы Раман Пашко:

– Для нас гэта вялікае ўражанне ўбачыць іх з другага боку, не толькі як пакараных. Яны як бы даюць сігнал, што хочуць мець шанец, нягледзячы на тое, што ў сваім жыцці рабілі кепскае, трапілі ў вязніцу, адбываюць кару, але хочуць паказаць, што яны застаюцца часткай грамадства і для іх гэта важна.

Вязні стваралі таксама птушкі-лампёны, якія сімвалічна былі выпушчаныя на волю. Адна з птушак – першая, якая паўстала ў рамках сусветнай акцыі “100 птушак”. Такія птушкі з’яўляцца яшчэ ў 99 мясцовасцях свету. Усе птушкі сустрэнуцца на Плошчы Свябоды ў Стакгольме.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара