Гала-канцэрт ХХVII Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня”
Каля трыццаці выканаўцаў беларускай песні выступілі на cёлетнім гала-канцэрце ХХVII Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня 2020”. Адборавыя павятовыя агляды адбыліся ў Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Сямяцічах, Беластоку і Дуброве-Беластоцкай.
Найлепшыя выканаўцы сустрэліся на цэнтральных элімінацыях у Беластоку, а лаўрэаты выступілі на адмысловым гала-канцэрце на сцэне Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.
– Песня – гэта неад’емная частка чалавека. Сёння ў гэтым месцы яе свята, поўнае радасці, шчасця, усмешкі.
– Асаблівая атмасфера, і гэта ўжо традыцыя для ўсіх. Я вельмі люблю выступаць з беларускім рэпертуарам, таму што ён блізкі майму сэрцу.
Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Уладзімір Чушаў:
– Рэспубліка Беларусь ганарыцца культурнымі дасягненнямі беларусаў Польшчы. Вы – неад’емная частка агульнай беларускай нацыі. Частка нашай з вамі любай Беларусі. Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць сваіх суайчыннікаў за мяжой.
Сярод запрошаных гасцей былі прадстаўнікі ваяводства, беларускія дыпламаты, прадстаўнікі культурных арганізацыяў на Беларусі ды падляшскія парламентарыі.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток