Галандцы спрабавалі трапіць у Беларусь
Трое грамадзян Галандыі незаконна перасеклі мяжу ў раёне Ліпшчан у гміне Ліпск. Замежнікаў аштрафавалі.
Як і кожны год, падчас летніх канікул павялічваецца колькасць турыстаў, якія неабдумана парушаюць правілы і перасякаюць мяжу ў забароненых месцах. У гэтым выпадку было тое самае – учора (3.08.2020 г.) трох грамадзян Нідэрландаў аштрафавалі. Яны зайшлі ў памежную зону пад Ліпшчанамі і перасекалі мяжу з Польшчы ў Беларусь і назад.
Памежнікі нагадваюць, што цікаўнасць і неабдуманасць, напрыклад, каб зрабіць памятнае фота альбо ўважліва прыгледзецца да памежных знакаў – не апраўданне. Уезд на памежную паласу караецца, як гэта прадугледжана Крымінальным кодэксам альбо Кодэксам аб правапарушэннях. Невыкананне забароны на перасячэнне дзяржаўнай мяжы ў забароненых месцах, няхай гэта будзе ўезд на памежную паласу – парушэнне закона, за якое прадугледжаны штраф у памеры да 500 злотых, альбо да 3 гадоў пазбаўлення волі ў выпадку перасячэння мяжы з выкарыстаннем гвалту, пагрозы падману альбо ў супрацоўніцтве з іншымі асобамі – чытаем на podlaski.strazgraniczna.pl.