Галерэя „Аrsenal” запрашае на чарговую экскурсію па-беларуску (абноўлена)
Новы фармат дзейнасці, іншы і адначасова той самы глядач. Галерэя “Аrsenal” раскрываецца для беларускамоўнага гледача. Упершыню экскурсія па выставе “Палявыя даследванні” Хрыстафора Гарбачэўскага прайшла па-беларуску.
Кажа прамоўтар галерэі Магда Верамеюк:
– Наведвальнасць сённяшняй экскурсіі паказала, што беларускамоўныя зацікаўленыя ў такіх экскурсіях. З іншага боку мы спрабуем данесці тое, што адбываецца ў галерэі „Arsenal” з нашымі выставамі да шырэйшага кола людзей. Такія экскурсіі павінны служыць таму, каб пабудаваць адносіны з канкрэтнай групай людзей, у гэтым выпадку з беларускай меншасцю Падляшша і беларусамі, якія сюды пераехалі. Спадзяюся, што мы пабудуем такія адносіны.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Экскурсію праводзіла беларускамоўная экскурсавод, этнолаг, куратарка шматлікіх тэатральных фестываляў Ганна Лушчыньска.
“Палявыя даследванні” Хрыстафора Гарбачэўскага – гэта вельмі асабісты творчы дзённік, прысвечаны экафізіялагічнаму функцыянаванню чалавека ў свеце.
* * *
Экскурсія па выставе “Палявыя даследаванні” Кшыштафа Гарбачэўскага – гэта адна з першых сустрэч з сучасным мастацтвам у Беластоку, якая пройдзе на беларускай мове ў галерэі «Аrsenal».
Пра мэты выставы распавядае этнолаг, аніматар, куратар шматлікіх тэатральных фестываляў Ганна Лушчынская, якая будзе праводзіць сустрэчу:
– Ёсць дзве мэты ў гэтай экскурсіі: першая – даць магчымасць беларусам сустрэцца з сучасным мастацтвам, другая – адкрыць галерэю ў беларускім кантэксце. Гэта папросту істотны акт з боку галерэі, што яна пацвярджае важнасць беларускай мовы як кожнай іншай. Таксама няма адсутнасці, а ёсць толькі прысутнасць беларускай мовы ў гэтым горадзе, у гэтым рэгіёне, у гэтай частцы Сусвету.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Кшыштаф Гарбачэскі – тэатральны рэжысёр, аўтар “тэатральных інсталяцый” і спектакляў. Кожны наведвальнік будзе слухачом, гледачом, а таксама актыўным удзельнікам экскурсіі. Абапіраючыся на рэальныя факты, можна стварыць сваю ўласную гісторыю.
– У Гарбачэўскага важныя такія спалучэнні, як тэатр і мастацтва, спалучэнне візуальных і літаратурных аспектаў. І таксама вельмі істотнай часткай ёсць фантазія. Крыху можна сказаць пра яго творчасць: яна трошкі псіхадэлічная, на памежжы рэальнага і нерэальнага, ёсць тое, што можам пабачыць, пачуць, а рэшту трэба дадумваць.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
На выставе можна пабачыць таксама творы іншых мастакоў, такіх як Анджэй Струміла, Ян Струміла, Настасся Вараб’ёва, Кароль Радзішэўскі. Значную частку экспазіцыі займае творчасць вялікага майстра і легенды сусветнага тэатра Юрыя Гратоўскага. Экскурсія па выставе па-беларуску адбудзецца ў галерэі “Аrsenal” 17 сакавіка а 16-ай гадзіне. Чарговая запланаваная на красавік.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
