Гандлёвы цэнтр пры аўтавакзале ў Беластоку адкрыецца ў лютым



Гандлёвы цэнтр пры аўтавакзале ў Беластоку адкрыецца ў лютым. Крамы, бытавая хімія, гастранамічныя шапікі і фітнес-клуб размесцяцца ў гандлёвым цэнтры, які пабудавалі пры новым аўтавакзале ў Беластоку.

Ягонае адкрыццё запланавана на 14 лютага, – піша plus.poranny.pl.

На першым паверсе размесцяцца крамы, на другім паверсе – фітнес-клуб і гастраномія. Пры цэнтры будзе паркоўка на 300 аўтамабіляў.