Ганна Кандрацюк: Эмігранты з Беларусі падмацоўваюць беларусаў Падляшша



З 1 красавіка ў Польшчы будзе праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Пра асноўную праблему колькасці беларусаў на Падляшшы распавяла беларуская пісьменніца Ганна Кандрацюк:

– Выміраем як нацыя, асабліва знікаюць нашы вясковыя населеныя пункты. Цяпер маем такія вёскі, дзе жыве адна асоба. Нас меншае ў натуральны спосаб і з гэтым немагчыма змагацца. Але ўсё ж такі добра, што ёсць беларусы, ёсць Беласток, дзе зараз пражывае найбольш сведамых беларусаў.

Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, як і беларусы – грамадзяне Польшчы, мусяць прыняць удзел у Нацыянальным перапісе. Зрабіць гэта можна праз Інтэрнэт, тэлефон або выклік перапісчыка на дом.

Беларускае Радыё Рацыя