Ганна Кандрацюк прэзентуе ў Беластоку сваю новую кнігу
24-га траўня ў Беластоку адбудзецца чарговая сустрэча гістарычнага клуба Beer&History. Госцем сустрэчы стане пісьменніца, падарожніца і журналістка Ганна Кандрацюк.
Яна распавядзе пра сваю кнігу „У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы”. Кніжка напісана ў жанры літаратурнага рэпартажу. Гэта гісторыі людзей з тэрыторыі Белавежскай пушчы, на працягу апошніх 150 гадоў. Выдаўцом кніжкі ёсць Праграмная Рада тыднёвіка „Ніва”.
– Хто яны, „людзі з Пушчы”?
– Што іх турбуе? Як гучаць іх галасы?
– Як жывецца па польскі і беларускі бок мяжы?
– Ці ёсць шанец захаваць аўтэнтыку, мову і традыцыю рэгіёну?
Дата: 24 траўня
Час: 19.00
Месца: паб Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok.2. Беласток
Уваход вольны